9 лютага 2026 году ў Федэральны акружны суд ЗША для Паўднёвай акругі Тэхасу (Х’юстанскі аддзел) пададзены іск супраць кампаніі Wise US Inc. Справа зарэгістраваная пад нумарам 4:26-cv-01024.
10 лютага 2026 году судовыя дакуманты былі афіцыйна ўручаныя зарэгістраванаму агенту кампаніі ў штаце Дэлавэр. З гэтага моманту пачаўся працэсуальны адлік: паводле фэдэральных правілаў грамадзянскага судаводзтва, адказчык мае 21 дзень для падачы адказу або працэсуальнага хадайніцтва.
Такім чынам, першы крок кампаніі Wise US Inc. чакаецца да 3 сакавіка 2026 году.
Што будзе далей: адказ або хадайніцтва
На гэтым этапе Wise US Inc. павінна альбо падаць фармальны адказ на іск, альбо заявіць працэсуальнае хадайніцтва (напрыклад, аб адхіленьні іску без разгляду або аб перадачы справы ў арбітраж). Найбольш верагодна чакаецца, што будзе пададзеная камбінаванае хадайніцтва пра адхіленьне справы па фармальных прычынах або альтэрнатыўна пра перадачу справы ў арбітраж.
Дамова пра кліенцкае абслугоўваньне сістэмы Wise утрымлівае норму пра арбітраж. Таму верагодна, што першы крок кампаніі будзе спробай зьмяніць фармат разгляду.
Менавіта гэтае рашэньне вызначыць, ці справа будзе рухацца ў фэдэральным судзе з магчымасьцю суду прысяжных, ці пачнецца асобная працэсуальная бітва за юрысдыкцыю.
Хто вядзе справу: магістрат-судзьдзя
Для папярэдніх працэсуальных пытаньняў у справе аўтаматычная сістэма суда выбрала магістрат-судзьдзю Dena Hanovice Palermo.
У фэдэральнай сыстэме ЗША магістрат-судзьдзі кантралююць раньнія працэсуальныя стадыі, усталёўваюць графік разгляду справы, разглядаюць некаторыя хадайніцтвы, могуць садзейнічаць магчымаму дасудоваму ўрэгуляваньню спрэчкі, а пры наяўнасьці згоды бакоў могуць весьці паўнавартасны разгляд справы. Яны падпарадкаваныя акруговым суддзям, якія разглядаюць скаргі і апелляцыі на дзеяньні магістратаў.
Такім чынам, інстытут магістрат-судзьдзяў існуе для таго, каб разгрузіць акруговых (district) судзьдзяў і паскорыць рух спраў.
Разгляд справы па сутнасьці і магчымы суд прысяжных адбываюцца пад кіраўніцтвам акруговага судзьдзі, які будзе прызначаны асобна.
Першае пасяджэньне — 6 траўня 2026 году
Суд прызначыў Initial Pretrial and Scheduling Conference (пачатковую дасудовую канферэнцыю па графіку разгляда) на 6 траўня 2026 году. Гэта будзе відэаканфэрэнцыя з удзелам адвакатаў. Юрась Зянковіч у гэтай справе прадстаўляе сябе сам, таму дзейнічае нароўні з адвакатамі.
Гэта арганізацыйнае пасяджэньне, падчас якога:
- вызначаецца графік далейшага разгляду,
- усталёўваюцца тэрміны падачы дакумэнтаў,
- абмяркоўваюцца працэсуальныя пытаньні,
- суд можа задаць бакам пытаньні адносна магчымасьці ўрэгуляваньня.
Пасяджэньне не зьяўляецца разглядам справы па сутнасьці, але вызначае рытм усяго далейшага працэсу.
Бягучы статус справы
Па стане на 13 лютага 2026 году іск афіцыйна пададзены і прыняты судом, дакуманты адказчыку ўручаныя ва ўсталяваным парадку, і чакаецца першая афіцыйная рэакцыя адказчыка. Справа знаходзіцца ў пачатковай, але ўжо актыўнай працэсуальнай фазе.
Усе публічныя матэрыялы справы і наступныя абнаўленьні публікуюцца ў разьдзеле “Судовыя дакуманты” на гэтым сайце.
Чаму гэта важна
Гэтая справа разглядаецца ў рамках фэдэральнай юрысдыкцыі ЗША і кваліфікуецца як спрэчка ў катэгорыі “Іншыя грамадзянскія правы” (статыстычны код 440).
Фэдэральны разгляд азначае:
- працэсуальную празрыстасьць,
- магчымасьць суду прысяжных,
- прымяненьне норм фэдэральнага антыдыскрымінацыйнага заканадаўства.
Для беларускіх чытачоў гэта важна ў кантэксьце шырэйшай праблемы доступу да банкаўскіх паслуг і магчымых дыскрымінацыйных практык у міжнародных фінансавых структурах.
Першы адказ кампаніі пакажа, ці будзе справа разглядацца па сутнасьці ў фэдэральным судзе, або пачнецца асобны працэс вакол фармату разгляду.